wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Назаранка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назаранка. Алег Мікалаевіч Наза́ранка (нар. 10 ліпеня 1961, Мінск) — беларускі графік.

Біяграфія

Сын мастака Мікалая Назаранкі, брат мастака Пятра Назаранкі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1986 годзе. З 1993 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Творчасць

Працуе пераважна ў тэхніках малюнка, афорта, літаграфіі. У творах адлюстроўвае гістарычную тэматыку (серыі «Зямля пад белымі крыламі» паводле кнігі У. Караткевіча, 1986; «Пейзажы паэзіі самоты», прысвечаная М. Багдановічу, 1993), праблемы экалогіі (серыя «Сон даўжынёй у стагоддзі», 1994), праблемы сучаснасці: «Усёвідушчая», «Дыялог», «Прастора», «Год 2000» (усе 1993); «Дакрананне», «Дзяўчына і птушка» (абодва 1994); «Каін і Авель» (1995); «Пакаянне» (1996); трыпціх «Coda» (1996—1997). Працуе ў станковым жывапісе: карціны «Святочны дзень» (1993), «Ева», «Сон» (абедзве 1995), «Маленне I», «Маленне II» (абедзве 1997), «Аголеная» (1998) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў