wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Давідовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давідовіч.

Мікалай Пятровіч Давідовіч (15 жніўня 19196 мая 1993) — лейтэнант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Мікалай Давідовіч нарадзіўся 15 жніўня 1919 года ў вёсцы Карбачоўка (цяпер — Лагойскі раён Мінскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Скончыў пяць класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. Пераехаўшы ў Комі АССР(руск.) бел., працаваў у леспрамгасе. У 1941 годзе Давідовіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, вызваленні Украінскай ССР. Да верасня 1943 года сяржант Мікалай Давідовіч камандаваў кулямётным разлікам 21-га стралковага палка 180-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У канцы верасня 1943 года Давідовіч у складзе перадавога атрада пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай ССР. На заходнім беразе атрад захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго, адлюстроўваючы варожыя контратакі. У баях Давідовіч адзіны застаўся ў жывых з усяго атрада і ў адзіночку на працягу некалькіх гадзін трымаў абарону[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Мікалай Давідовіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 1194[1].

У 1945 годзе Давідовіч скончыў Туркестанское кулямётнае вучылішча. У 1946 годзе ў званні лейтэнанта ён быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску, працаваў у сферах гандлю і будаўніцтва[1].

23 лістапада 1953 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Давідовіч быў пазбаўлены звання Героя Савецкага Саюза, але 2 снежня 1977 года быў у ім адноўлены. Прычыны гэтага не ўстаноўлены. Памёр 6 мая 1993 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1-й ступені, а таксама шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Мікалай Пятровіч Давідовіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пазбаўленыя, але потым адноўленыя ў званні Героя Савецкага Саюза
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга