wd wp Пошук:

Мікалай Міхайлавіч Смірноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірноў. Мікалай Міхайлавіч Смірно́ў[2] (руск.: Николай Михайлович Смирнов; 22 красавіка 1919 — 3 жніўня 2000 — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1949 гадах ардынатар Дзіцячай клінікі і аспірант 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1949—1951 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1951—1956 гадах асістэнт кафедры дзіцячых хвароб 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1956 года М. М. Смірноў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, прафесар кафедры дзіцячых хвароб, у 1956—1972 гадах — яе загадчык. З 1980-х гадоў працаваў у Маскве[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей. Сярод апублікаванага:

З 1979 года ўдзельнік Маскоўскага мужчынскага хору ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны[3].

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar735792&strq=l_siz=20
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. Вучоныя Беларусі. Смірноў, Мікалай Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; 1919—2000)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Педыятры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выкладчыкі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Педыятры СССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак