wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Кашэўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Кашэўскі (нар. 5 кастрычніка 1980, Жодзіна) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у крыварожскім «Крыўбасе».

Клубная кар’ера

Выхаванец жодзінскага футбола, з 2003 года доўгі час гуляў ва Украіне за розныя клубы. У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе ў пачатку 2012 года атрымаў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і капітана каманды пасля Сяргея Канцавога. У «Гомелі» вызначыўся выдатнымі бамбрардзірскімі паказчыкамі: за два гады забіў 13 галоў у чэмпіянаце.

У студзені 2013 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але часам выступаў і ў цэнтры.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся ў строй у лістападзе таго ж года. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[5].

У студзені 2015 года цікавасць да Кашэўскага праяўляла малдаўская «Дачыя», але кантракт так і не быў заключаны[6]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком «Віцебска»[7] і быў прызначаны капітанам каманды.

У студзені 2016 года прыбыў у латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[8] і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2016. Разам са «Спартаком» стаў чэмпіёнам Латвіі, хоць большую частку сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.

Міжнародная кар’ера

Згуляў у некалькіх матчах за нацыянальную зборную на працягу 2006—2009.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2017 года, пасля таго як Кубараў узначаліў салігорскі «Шахцёр», Кашэўскі ўвайшоў у трэнерскі штаб гарнякоў[9], дзе адказваў за абарону. У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[10].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[12].

З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[13].

У пачатку 2021 года далучыўся да трэнерскага штаба крыварожскага «Крыўбаса»[14].

Дасягненні

Зноскі

  1. Nikolai Kashevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikalay Kashewski // FBref.com
  3. Николай Кашевский подписал контракт с солигорским «Шахтером» Архівавана 27 чэрвеня 2015.
  4. Футбол. Николай Кашевский продлил контракт с солигорским “Шахтером”
  5. Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
  6. Наша “Дачия”. Сломанные носы
  7. Николай Кашевский и Владислав Павленко пополнили ряды “Витебска”
  8. Николай Кашевский на просмотре в юрмальском “Спартаке”
  9. Кашевский вошел в тренерский штаб «Шахтера»
  10. Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского “Шахтера”
  11. Кашевский и Тучинский вошли в тренерский штаб “Торпедо-БелАЗ”
  12. Яхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же?
  13. Олег Кубарев уволен с поста главного тренера “Елгавы”
  14. Футбол. Николай Кашевский пополнит тренерский штаб “Кривбасса” из украинского Д3
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі ФК СКАФ Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Юрмала
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург-2 Запарожжа
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта