wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каржанеўскі. Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі (6 снежня 1906 — 5 студзеня 1944) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1942), камандзір 26-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

Біяграфія

М. М. Каржанеўскі нарадзіўся ў горадзе Фастаў Кіеўскай губерні (сучасная Кіеўская вобласць Украіны). У 1924 годзе па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенную школу. У 1937 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і служыў начальнікам штаба дывізіі ў Забайкальскай ваеннай акрузе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у бітве пад Масквой.
З сакавіка 1942 года М. М. Каржанеўскі камандзір 26-й гвардейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі. Дывізія пад яго камандаваннем вызначылася ў снежні 1943 года пры вызваленні горада Гарадок (Віцебская вобласць) у ходзе Гарадоцкай аперацыі і атрымала ганаровае найменне «Гарадоцкая».

М. М. Каржанеўскі загінуў ад выбуху снарада пры руху ў напрамку Віцебска. Пахаваны на Ваенных могілках у Гарадку. На яго магіле ўстаноўлены бюст.

Імем М. М. Каржанеўскага названа адна з вуліц горада Гарадок.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня