У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятрэнка.
Мікала́й Мака́равіч Пятрэ́нка (нар. 19 снежня 1919, Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці — 3 студзеня 1997) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Ганаровы грамадзянін Полацка (1995).
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час працаваў на розных кіруючых пасадах на Гомельшчыне і Віцебшчыне. З 1960 года выкладчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.
Аўтар некалькіх падручнікаў. Самадзейны кампазітар, аўтар больш за 300 песень, з 1980 года кіраваў клубам самадзейных кампазітараў у Полацку. Лаўрэат конкурсаў самадзейных кампазітараў.
Песням Пятрэнкі характэрныя меладычнасць, выкарыстанне інтанацый беларускага песеннага фальклору. Найбольш папулярныя: