.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманюк. Мікалай Раманюк (нар. 2 чэрвеня 1984, Рэчыца) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».
Пачаў кар’еру ў Мазыры, гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе з цягам часу стаў асноўным брамнікам.
У 2012 годзе добрай гульнёй у серыі пенальці дапамог наваполацкаму клубу выйграць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 года з-за траўмы не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сезоне 2013 спачатку быў другім брамнікам пасля Даўгялы, а ў маі 2013 года заняў месца ў аснове. У чэрвені 2013 года з-за чарговай траўмы выбыў да верасня, пасля вяртання ўжо не з’яўляўся ў аснове.
У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[2]. Пасля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі (22 сакавіка 2014 года) Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазней быў выцеснены Клімовічам. Улетку 2014 года быў выстаўлены «Гомелем» на трансфер[3]. Так і не здолеўшы вярнуцца ў склад, у снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[4].
У студзені 2015 года трапіў у склад мазырскай «Славіі»[5], з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[6]. У складзе «Славіі» стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Гаевым. У сезоне 2016, пасля завяршэння кар’еры Гаевым, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, поўнасцю правёў усе 30 матчаў чэмпіянату.
У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[7]. Пачынаў сезон 2017 асноўным брамнікам, пазней стаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сезона 2018 быў асноўным брамнікам каманды, пазней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[8]. У сезоне 2019 выступаў у якасці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выхадзіў. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[9].
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[10].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2000 | Д3 | Мазыр | ![]() | 1 | -1 |
2001 | Д3 | Палессе | ![]() | 12 | -24 |
2002 | Д3 | Палессе | ![]() | 16 | -25 |
2003 | дубль | Славія | ![]() | 11 | -12 |
2004 | дубль | Славія | ![]() | 17 | -16 |
2005 | Д1 | Славія | ![]() | 2 | -6 |
2006 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() | 20 | -21 |
2007 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() | 24 | -24 |
2008 | Д1 | Нафтан | ![]() | 6 | -4 |
2009 | Д1 | Нафтан | ![]() | 9 | -7 |
2010 | Д1 | Нафтан | ![]() | 11 | -14 |
2011 | Д1 | Нафтан | ![]() | 33 | -45 |
2012 | Д1 | Нафтан | ![]() | 14 | -25 |
2013 | Д1 | Нафтан | ![]() | 6 | -9 |
2014 | Д1 | Гомель | ![]() | 5 | -8 |
2015 | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() | 14 | -22 |
2016 | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() | 30 | -49 |
2017 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 17 | -17 |
2018 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 16 | -20 |
2019 | дубль | Гарадзея | ![]() | 4 | -5 |
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)