wd wp Пошук:

Мікалай Леанідавіч Раманюк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманюк. Мікалай Раманюк (нар. 2 чэрвеня 1984, Рэчыца) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Мазыры, гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе з цягам часу стаў асноўным брамнікам.

У 2012 годзе добрай гульнёй у серыі пенальці дапамог наваполацкаму клубу выйграць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 года з-за траўмы не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сезоне 2013 спачатку быў другім брамнікам пасля Даўгялы, а ў маі 2013 года заняў месца ў аснове. У чэрвені 2013 года з-за чарговай траўмы выбыў да верасня, пасля вяртання ўжо не з’яўляўся ў аснове.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[2]. Пасля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі (22 сакавіка 2014 года) Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазней быў выцеснены Клімовічам. Улетку 2014 года быў выстаўлены «Гомелем» на трансфер[3]. Так і не здолеўшы вярнуцца ў склад, у снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[4].

У студзені 2015 года трапіў у склад мазырскай «Славіі»[5], з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[6]. У складзе «Славіі» стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Гаевым. У сезоне 2016, пасля завяршэння кар’еры Гаевым, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, поўнасцю правёў усе 30 матчаў чэмпіянату.

У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[7]. Пачынаў сезон 2017 асноўным брамнікам, пазней стаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сезона 2018 быў асноўным брамнікам каманды, пазней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[8]. У сезоне 2019 выступаў у якасці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выхадзіў. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[9].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[10].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000Д3Мазыр1-1
2001Д3Палессе12-24
2002Д3Палессе16-25
2003дубльСлавія11-12
2004дубльСлавія17-16
2005Д1Славія2-6
2006Д2Ведрыч-9720-21
2007Д2Ведрыч-9724-24
2008Д1Нафтан6-4
2009Д1Нафтан9-7
2010Д1Нафтан11-14
2011Д1Нафтан33-45
2012Д1Нафтан14-25
2013Д1Нафтан6-9
2014Д1Гомель5-8
2015Д1Славія-Мазыр14-22
2016Д1Славія-Мазыр30-49
2017Д1Гарадзея17-17
2018Д1Гарадзея16-20
2019дубльГарадзея4-5

Зноскі

  1. Nikolai Romanyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ситко и Романюк перешли в «Гомель»(недаступная спасылка)
  3. “Гомель” выставил Романюка и Трубило на трансфер
  4. Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают “Гомель”
  5. Романюк и Гречишко близки к переходу в “Славию”
  6. Контракты со “Славией” подписали 12 футболистов
  7. Николай Романюк перешел в “Городею”
  8. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с “Городеей”
  9. Романюк покинул “Городею”
  10. Романюк и Котляров стали игроками “Славии”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Палессе Козенкі
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Мазыр
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы