wd wp Пошук:

Мікалай Кірылавіч Шэхаў

Мікалай Кірылавіч Шэхаў (13 лютага 1927, в. Казлова-Возера, Вяземскі раён, Смаленская вобласць, Расія — 21 мая 1999) — беларускі артыст балета. Народны артыст Беларусі (1964).

Біяграфія

Скончыў у 1948 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 19441966 саліст Дзяржаўнага тэатра онеры і балета Беларусі.

Творчасць

Творчасць М. Шэхава вызначалася мужнай, энергічнай манерай, высокай тэхнікай дуэтнага танца, драматычнай выразнасцю. Стварыў рэльефныя вобразы ў спектаклях беларускага і класічнага рэпертуару. Сярод партый: Васіль, Міхась («Князь-возера», «Аповесць пра каханне» В. Залатарова), Андрэй, бацька Анежкі («Падстаўная нявеста», «Святло і цені» Г. Вагнера), Конрад («Карсар» А. Адана), Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Раб («Баядэрка» Л. Мінкуса) і інш. Выконваў характарныя танцы ў балетных і оперных спетаклях («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса, «Папялушка» С. Пракоф’ева, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні і інш.).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяземскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам