У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святло і цені (значэнні).
«Святло і цені» — пяты альбом у творчасці Таццяны Беланогай, выдадзены ў 2013 годзе.
Канцэпцыя альбома — чалавек як поле змагання дабра і зла. «Святло і цені» прысвечаны памяці Вольгі Рамановіч[1], выкладчыцы французскай мовы, якая ўпершыню пераклала з французскай на беларускую мемуары Міхала Клеафаса Агінскага. Яна пайшла ў іншы свет у 33 гады. Назва альбома паходзіць з вершу “Шляхі Ігната Буйніцкага” Уладзіміра Караткевіча[2][3].