wd wp Пошук:

Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ананьеў. Мікала́й Канстанці́навіч Ана́ньеў (нар. 12 красавіка 1949, Асіповічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (19981999).

Біяграфія

У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры, у 1989 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе рабочым вагоннага дэпо, пасля службы ў Савецкай арміі працаваў на чыгуначнай станцыі Асіповічы.

19701971 — узначальваў камітэт па фізкультуры і спорце пры Асіповіцкім райвыканкаме.

1971-1979 — Завуч, старшы трэнер па баскетболе Асіповіцкай ДЮСШ.

1979-1986 — Працаваў на розных пасадах у Асіповіцкім гаркаме КПБ і райвыканкаме.

1986-1987 — Намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама.

1987-1997 — Старшыня камітэта па фізічнай культуры і спорце Магілёўскага аблвыканкама.

1997-1998 — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

У 1998-1999 — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[2][3].

У 20002001 — Намеснік начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

3 кастрычніка 2001 года распараджэннем прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, 9 ліпеня 2004 г. вызвалены ад пасады памочніка.

Быў прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

22 студзеня 2010 года прэзідэнт даў згоду на прызначэнне генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс Мінск-Арэна».

Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускага саюза канькабежцаў.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1998 № 117 «Аб прызначэнні М. К. Ананьева Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 1999 г. № 224 «Аб вызваленні М. К. Ананьева ад пасады Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных