wd wp Пошук:

Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву

Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі трэнераў-выкладчыкаў па розных відах спорту ў Мінску. Уваходзіць у структуру Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

у 1966 годзе ў адпаведнасці з загадам Міністэрства асветы БССР на базе школы-інтэрната № 7 г. Мінска (вул. Тарханава, 20) заснавана Рэспубліканская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат са спартыўнай накіраванасцю. Навучальная ўстанова функцыянавала як сярэдняя агульнаадукацыйная школа-інтэрнат (6—10 класы), у якой для адораных навучэнцаў, адабраных для актыўных заняткаў лёгкай атлетыкай, спартыўнай гімнастыкай, баскетболам, валейболам, фехтаваннем, былі створаны неабходныя ўмовы для атрымання спрыяльным рэжымам трэніровак.

У 1971 годзе загадам № 141 ад 28 жніўня 1971 года Міністэрства асветы і Спорткамітэта БССР школа-інтэрнат са спартыўнай накіраванасцю рэарганізавана ў Рэспубліканскую агульнаадукацыйную школу-інтэрнат спартыўнага профілю.

У 1989 годзе Рэспубліканская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат спартыўнага профілю пераўтворана ў Мінскае вучылішча алімпійскага рэзерву № 1.

У 1991 годзе Мінскае вучылішча алімпійскага рэзерву № 1 перайменавана ў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

З 2004 года ўстанова адукацыі набыла статус дзяржаўнага і змяніла назву на «Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву».

Выпускнікі і навучэнцы РДВАР з 1972 па 2021 год на Алімпійскіх гульнях заваявалі 102 алімпійскія медалі: 35 залатых, 31 сярэбраны і 36 бронзавых. За час работы ўстановы адукацыі 47 выпускнікам прысвоена званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь», 303 выканалі нарматывы майстра спорту міжнароднага класа[1].

Дырэктарат

Зноскі

  1. У Мінску адкрылі абноўлены стадыён Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Мінска
Катэгорыя·Вучылішчы алімпійскага рэзерву Беларусі