wd wp Пошук:

Мікалай Джэмсавіч Колі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Колі. Мікалай Джэмсавіч (Якаўлевіч) Ко́лі (руск.: Николай Джемсович (Яковлевич) Колли; 5 (17) жніўня 1894, Масква, Расійская імперыя3 снежня 1966) — савецкі архітэктар[5]. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР1950) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР1957)[6].

Біяграфія

Мікалай Колі нарадзіўся 5 (17) жніўня 1894 года ў Маскве, у сям’і шатландскага паходжання. Вучыўся з 1912 па 1922 год спачатку ў МВЖСД, затым у ВМАТЭМАЙСе. Пад кіраўніцтвам А. В. Шчусева ў 19131915 гг. працаваў над праектам Казанскага вакзала[5].

У 1923 годзе пад кіраўніцтвам І. У. Жалтоўскага працаваў над праектам комплексу УСГВ. У 19271932 гг. у складзе групы архітэктараў, якую ўзначальваў В. А. Вяснін, праектаваў Днепрагэс і сацгорад у Запарожжы[5].

Мікалай Колі аўтар праекта дома «Новая Масква» на Ленінградскім праспекце (1926 год, цяпер перабудаваны)[7], Вялікага Каменнага моста, Новаарбацкага моста[8].

Сумесна з Ле Карбюзье ў 1928—1932 гг. працаваў у Парыжы і Маскве над праектам будынка Цэнтрасаюза.

Сумесна з архітэктарам К. Рабавым спраектаваў будынак Маскоўскага інстытута савецкага кааператыўнага гандлю Цэнтрасаюза СССР у раёне Сокал.

З 1933 года працаваў у якасці галоўнага архітэктара архітэктурна-праекціровачнай майстэрні № 6, праектаваў Цэнтральны стадыён СССР імя І. В. Сталіна ў Ізмайлаве, станцыі Маскоўскага метро — Смаленская, Парк Культуры (паўночны павільён), Кіраўская[5][9], Павялецкая-Кальцавая[10].

У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння Мікалай Колі распрацоўваў планы рэканструкцыі гарадоў Цверы[11], Мінска (1945)[12], Рыгі (1946)[5]. Працы па распрацоўцы генеральнага плана аднаўлення і развіцця Калініна (так называлася Цвер з 1931 па 1990 год) пачаліся ў 1944 годзе[11]. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (19471954)[6].

Сумесна з прафесарам І. Д. Мельчаковым Мікалай Колі распрацаваў праект магілы М. І. Калініна.

З 1935 па 1951 год узначальваў Маскоўскае аддзяленне Саюза архітэктараў.

У 1924—1941 гадах выкладаў у Маскоўскім тэхнічным універсітэце імя Баўмана, з 1931 па 1941 у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.

Памёр Мікалай Джэмсавіч Колі 3 снежня 1966 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. 1 2 Колли Николай Джемсович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Колли Николай Джемсович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Nikolay Kolli // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  5. 1 2 3 4 5 Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 14. Киреев — Конго. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2009. — 751 с.: ил.: карт.
  6. 1 2 Колі Мікалай Джэмсавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  7. Жылы дом кааператыва «Новая Масква» (№ 14) Архівавана 7 красавіка 2009.
  8. Николай Джемсович Коли // Москва: Энциклопедия / гл. ред. С. О. Шмидт; сост.: М. И. Андреев, В. М. Карев. — М. : Большая российская энциклопедия, 1997. — 976 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-277-3.
  9. Шматпакутная станцыя
  10. Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 21. Кинестезия — Коллизия. 1953. 628 стр., илл.; 52 л. илл. и карт.
  11. 1 2 ВОЗРОЖДЕННЫЙ ГОРОД Архівавана 26 лістапада 2010.
  12. Праспект для рабочых «Літаратурная газета»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі МДТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі МАРХІ
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Горадабудаўнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Архітэктары Цверы
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Архітэктары рускага авангарда
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства