wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Абабурка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абабурка. Мікалай Васілевіч Абабу́рка (нар. 15 мая 1941, Морач, Клецкі раён, Мінская вобласць (былая Баранавіцкая) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (1993)

Біяграфія

Скончыў у 1966 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова, руская мова і літаратура», у 1969 годзе аспірантуру БДУ (пры кафедры беларускай мовы) па спец. «беларуская мова». Стажыраваўся ў 1985 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.

Кандыдат філал. навук (1971), кандыдацкая дысертацыя «Дыялектная лексіка ў беларускай савецкай прозе» (навук. кіраўнік — доктар філал. навук праф. М. А. Жыдовіч) абаронена ў БДУ.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы Грабянецкай СШ Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (1969—1970), метадыстам Навукова-метадычнага кабінета Міністэрства сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР (1970).

Старшы выкладчык (1970—1976), дацэнт (1976—1996), прафесар (1996), загадчык (1973—1983) кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова.

Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1983).

Навуковая дзейнасць

Навукова-даследчая спецыялізацыя — сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры), стылістыка (мастацкага тэксту) і культура беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы, параўнальная граматыка (беларускай і рускай моў), праблемы перакладу (з рускай на беларускую мову), гісторыя мовазнаўства (беларускага) і інш.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 18 кастрычніка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Морачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў