Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў (6 (18) сакавіка 1844, горад Ціхвін — 8 (21) чэрвеня 1908, сядзіба Любенскае, паблізу Лугі, Санкт-Пецярбургская губерня) — рускі кампазітар , педагог, дырыжор, музычны крытык, марскі афіцэр, удзельнік «Магутнай купкі». Продкам род Рымскіх-Корсакавых лічыў Венцэслава Корскака, які ў 1390 прыйшоў з Вялікага Княства Літоўскага на службу маскоўскіх князёў. Сярод твораў Мікалая Рымскага-Корсакава — 15 опер, 3 сімфоніі, сімфанічныя творы, інструментальныя канцэрты, кантаты, камерна-інструментальная, вакальная і духоўная музыка. У яго оперы «Казка пра цара Салтана» у 1916 дэбютаваў у Марыінскім тэатры беларускі спявак Вячаслаў Селях-Качаньскі.