wd wp Пошук:

Мікалай Андрэевіч Ніканаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ніканаў. Мікалай Андрэевіч Ніканаў (3 чэрвеня 1922, в. Камышлейка, Кузнецкі павет, Саратаўская губерня, РСФСР (цяпер — Няверкінскі раён, Пензенская вобласць, Расія) — 7 студзеня 1947[1] , СССР) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у калгасе. У 1941 годзе Мікалай Ніканаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да чэрвеня 1944 года старшы сяржант Мікалай Ніканаў камандаваў аддзяленнем 732-га стралковага палка 235-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Віцебскай вобласці. 2427 чэрвеня 1944 года аддзяленне Ніканава першым атакавала нямецкія войскі ў раёне вёсцы Жаробычы Шумілінскага раёна і прыняло актыўны ўдзел у баях за яе вызваленне. У тым баі Ніканаў асабіста знішчыў 13 і ўзяў у палон яшчэ 7 варожых салдат і афіцэраў. 27 чэрвеня 1944 года ў раёне вёскі Язвіна таго ж раёна разам са сваім аддзяленнем Ніканаў узяў у палон 28 варожых салдат і афіцэраў. У ходзе далейшага наступлення ў баі за вёску Старое Сяло Мікалай Ніканаў атрымаў раненне, але застаўся ў страі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года старшы сяржант Мікалай Ніканаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны Мікалай Ніканаў быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў у Маскве. Раптоўна памёр 7 студзеня 1947 года. Пахаваны на Праабражэнскіх могілках (магіла не захавалася).

Зноскі

  1. Дата смерці 20 чэрвеня 1954 года, якая змешчана ў двухтомніку «Героі Савецкага Саюза», не адпавядае рэчаіснасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя на Праабражэнскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе