wd wp Пошук:

Мікалай Андрэевіч Малевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малевіч. Мікалай Андрэевіч Мале́віч (1898, Лібава, Курляндская губерня, Расійская імперыя — 1944) — беларускі графік. Бацька беларускага архітэктара Юрыя Малевіча.

Творчасць

Ілюстрацыя да казкі «Канёк-гарбунок» П. Яршова. 1938

Працаваў пераважна ў кніжнай графіцы. У 1920—1930-я гады працаваў у газеце «Чырвоная змена», выконваў ілюстрацыі да часопісаў «Іскры Ільіча» і «Беларускі піянер». Аформіў кнігі для дзяцей «Першы дзень у дзіцячым садзе» (1928), «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» М. Лынькова (1937), «Казка пра рыбака і рыбку(руск.) бел.» А. Пушкіна, «Канёк-гарбунок(руск.) бел.» П. Яршова (абедзве 1938), «Верабейчык» Я. Герасімовіча (1939), «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» К. Чорнага (1941). У 1920-я гады працаваў і як карыкатурыст (8 пано-плакатаў «Падпал рэйхстага Ван дэр Любэ»),

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі-карыкатурысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Графікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліепаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта