wd wp Пошук:

Мікалай Аляксеевіч Халяўка

Мікалай Аляксеевіч Халяўка (19161998) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Мікалай Халяўка  нарадзіўся 23 снежня 1916 года ў вёсцы Івакі (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў спачатку ў калгасе, потым у міліцыі. У 1937 годзе Халяўка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да снежня 1944 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў зараджальшчыкам самаходнай артылерыйскай устаноўкі 108-га гвардзейскага самаходнага артылерыйскага палка 18-й арміі(руск.) бел. 4-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Ужгарада. 2 снежня 1944 года Халяўка асабіста закідаў гранатамі дзот які перашкаджаў наступленню пяхоты, знішчыўшы некалькі варожых салдат і захапіўшы яшчэ двух у палон[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны Халяўка быў дэмабілізаваны. Жыў на радзіме, працаваў у калгасе[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Холявкин Николай Алексеевич (руск.) . AZ Library. Праверана 17 верасня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушскім раёне