wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Сяліцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяліцкі.

Мікалай Аляксандравіч Сяліцкі (5 красавіка 1907, Мінск — 29 кастрычніка 1936) — савецкі танкіст, лейтэнант. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Разам з Паўлам Купрыянавым стаў першым ураджэнцам Беларусі, удастоеным гэтага звання.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 красавіка 1907 годзе ў губернскім горадзе Мінску ў сям’і рабочага. Член УКП(б) з 1931 года. Адукацыя сярэдняя. Да 1931 года працаваў памочнікам машыніста ў дэпо на станцыі Сынэльныкавэ ў Кіеўскай вобласці.

У 1931 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу. Праходзіў службу ў 4-й механізаванай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі.

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Прыбыў туды ў кастрычніку 1936 года ў складзе роты Поля Армана.

29 кастрычніка 1936 года прымаў удзел у танкавым баі каля населеных пунктаў Сесенья і Эсківіяс (30 км на поўдзень ад Мадрыда). У выключна цяжкіх умовах баявой абстаноўкі двойчы атакаваў артылерыйскія пазіцыі праціўніка, знішчыў батарэю горных гармат. Прарваўся ў тыл, атакаваў рэзервы праціўніка, знішчыў некалькі транспартных машын з боепрыпасамі і салдатамі. Калі танк загарэўся, выскачыў з яго і адстрэльваўся з пісталета. Загінуў у гэтым баі. У гэтым жа баі калегам Сяліцкага С. К. Асадчым здзейснены першы ў свеце танкавы таран.

Узнагароды

Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР ад 31 снежня 1936 года за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм лейтэнанту Сяліцкаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Узнагароджаны Ордэнам Леніна.

Памяць

Імя М. А. Сяліцкага носіць адна з вуліц у горадзе Мінск.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Таледа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Асобы