У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каранеўскі. Мікалай Аляксандравіч Каранеўскі (нар. 26 кастрычніка 1910, Дрыса, Віцебская губерня — 5 сакавіка 1978, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў ваеннае вучылішча, у 1940 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.
Вайну сустрэў у Панявежысе, дзе служыў у разведаддзеле штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Быў намеснікам начальніка разведаддзялення Калінінскага, Прыбалтыйскага франтоў.
Узнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі. Пасля вайны генерал-палкоўнік працаваў начальнікам аддзела інфармацыі ў Галоўным разведвальным упраўленні Савецкай Арміі.