wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Жук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук (значэнні). Мікалай Аляксандравіч Жук (1 кастрычніка 1900, Мінск — 25 жніўня 1950, Новасібірск) — дырэктар Новасібірскага электравакуумнага завода № 617 (1941—1950), лаўрэат Сталінскай прэміі (1950).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў у 1914 годзе Мінскае рамеснае вучылішча, працаваў падручным слесара ў майстэрні, слесарам у дэпо станцыі Мінск. З 1919 года служыў у РСЧА.

З 1925 года слесар, старшыня заўкама прафсаюза, сакратар парткама на Ленінградскім заводзе «Рускі дызель». З 1930 — намеснік дырэктара, у 19331938 — дырэктар Ленінградскага завода № 211. У 19351937 гадах скончыў два курсы Ленінградскага інстытута павышэння кваліфікацыі гаспадарнікаў.

У пачатку 1938 года арыштаваны па абвінавачванні ў шкодніцтве, праз год вызвалены.

У 19391941 памочнік дырэктара завода № 191 па капітальным будаўніцтве (горад Фразіна Маскоўскай вобласці), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення святлотэхнічнай і электравакуумнай прамысловасці Наркамата электрапрамысловасці СССР.

У 1941 годзе прызначаны дырэктарам эвакуіраванага з Ленінграда ў Новасібірск завода № 617 (электравакуумны завод).

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — за забеспячэнне фронту сродкамі радыёсувязі.

Пад яго кіраўніцтвам у 1946 годзе створана ВКБ па распрацоўцы новых відаў лямпаў, а ў 1949 годзе — АКБМ (асобае канструктарскае бюро машынабудавання). За распрацоўку і асваенне вытворчасці ўпершыню ў СССР металакерамічных лямпаў у 1950 годзе прысуджана Сталінская прэмія (у складзе аўтарскай групы).

Абіраўся дэпутатам Ленінградскага і Новасібірскага гарсаветаў, членам Новасібірскага абкама і гаркама УКП(б).

Трагічна загінуў на паляванні 25 жніўня 1950 года.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Новасібірску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Машынабудаўнікі СССР