wd wp Пошук:

Фразіна

Фразіна — горад (з 1951) у Маскоўскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 53,2 тыс. чал. (2010). Горад размешчаны ў межах Мяшчэрскай нізіны, на рацэ Любасееўцы, якая ўпадае ў раку Вора (басейн Клязьмы), за 20 км на паўночны ўсход ад Масквы на Франаўскай шашы. Цэнтр расійскай (савецкай) ЗВЧ электронікі. Разам з вёскай Чыжоў утварае муніцыпальнае ўтварэнне «Гарадская акруга Фразіна».

Эканоміка

Былая ядвабнаткацкая фабрыка А.М. Капцовай у Фразіна

У 1901 годзе заснавана ядвабнаткацкая фабрыка Ганны Капцовай — першы каменны будынак у вёсцы (нацыяналізавана ў 1918, ліквідавана ў 1929).

У 1933 годзе на месцы былой ядвабнаткацкай фабрыкі створаны завод «Радыёлямпа». З гэтага моманту Фразіна становіцца цэнтрам радыёэлектроннай прамысловасці.

У савецкія часы горадаўтваральнымі былі прадпрыемствы, якія працавалі на ваенныя НДІ. З распадам СССР гэтыя інстытуты былі вымушаны скараціць большасць супрацоўнікаў. У цяперашні час значная частка жыхароў працуе ў Маскве.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навукаграды
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Маскоўскай вобласці