У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гугнін. Мікалай Аляксандравіч Гугні́н (нар. 28 лістапада 1946, г. Ноўгарад, РСФСР — 23 кастрычніка 2022, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, педагог, графік. Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), дацэнт.
Скончыў у 1970 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена.
З 1971 года працаваў у Віцебскім педагагічным інстытуце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.
Працы ў галіне тэорыі і гісторыі мастацтва, акварэлі, экслібрысе.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года.
Асноўныя работы: мастацтвазнаўчыя артыкулы «Апошні год дзейнасці Віцебскага мастацка-практычнага інстытута (1922—1923)», «3 гісторыі Віцебскай мастацкай школы», нарысы аб мастаках Віцебшчыны, па праблемах беларускай кніжнай графікі[1]. Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992).
Працы ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш., акварэлі «Віцебск», «Лета», «Пейзаж», «Слабада», «Поўдзень», «Восеньскі матыў»[1]. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993)[2].
Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі[1].