wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Лазавік

Мікалай Іванавіч Лазавік (18 студзеня 1951, Невіняны, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 5 лістапада 2016[1]) — сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (2000—2016).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. У 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання. Кандыдат эканамічных навук.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні.

Пасаду сакратара Цэнтрвыбаркама займаў з 2000 года. Па стане здароўя быў вызвалены ад гэтай пасады 17 кастрычніка 2016 года.

Памёр 5 лістапада 2016. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2].

Санкцыі

З 2006 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаны недэмакратычнымі, быў у Чорным спісе Еўрасаюза[3]. Санкцыі неаднаразова падаўжаліся да 2016 года.

Таксама Лазавік знаходзіўся ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4].

Зноскі

  1. http://naviny.by/article/20161105/1478356104-ushel-iz-zhizni-nikolay-lozovik-byvshiy-sekretar-cik
  2. Мікалая Лазавіка пахавалі на Паўночных могілках Мінска
  3. Наталья Костюкевич, Ольга Корелина Невъездные в ЕС чиновники рассказали, куда поедут в случае приостановки санкций(руск.) . TUT.BY (13 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2018. Праверана 20 мая 2018.
  4. Banned Belarusians: Sanctions Don’t Hurt(англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Асобы