wd wp Пошук:

Мікалаеўская чыгунка

Мікалаеўская чыгунка (руск.: Николаевская железная дорога; да 1855 года — Санкт-Пецярбурга-Маскоўская, руск.: Санкт-Петербурго-Московская[1], з 1923 года — Акцябрская, руск.: Октябрьская) — чыгунка ў Расійскай імперыі, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя для забеспячэння чыгуначных зносін паміж Санкт-Пецярбургам і Масквой. Рух адкрыты ў 1851 годзе.

Мікалаеўская чыгунка стала першай казённай двухпутнай чыгункай у Расійскай імперыі і паклала пачатак стварэнню ў дзяржаве чыгуначнай сеткі агульнадзяржаўнага значэння. Працягласць дарогі складала 645 км (604 вярсты).

Пазней да Мікалаеўскай чыгункі былі далучаны іншыя лініі. Дарога праходзіла па тэрыторыях Санкт-Пецярбургскай, Маскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Пскоўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў[2].

Заўвагі

  1. Железнодорожный транспорт: Энциклопедия, 1995, с. 301
  2. Постройка и эксплуатация…, 1901, с. 12

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·1851 год у Расіі
Катэгорыя·Чыгункі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лістапад 1851 года
Катэгорыя·З’явіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт Расіі
Катэгорыя·Чыгункі