wd wp Пошук:

Міджыкенда

Міджыкенда (саманазва: Mijikenda, літаральна «дзевяць плямёнаў», «дзевяць паселішчаў») — група плямёнаў банту, якая насяляе ўзбярэжжа Індыйскага акіяна ў Кеніі і на поўначы Танзаніі. Агульная колькасць (2010) — 1 922 тыс. чалавек.[1][2][3][4][5][6][7][8][9]

Паходжанне

Паводле паданняў, міджыкенда паходзяць з краіны Шунгвая, што знаходзілася на поўнач ад сучаснага месца пражывання, на тэрыторыі Самалі. Каля 15581610 гг. яны мігрыравалі на поўдзень пад ціскам варожага народа арома.

Аднак, некаторыя сучасныя даследчыкі ставяць пад сумненне факт позняга перасялення і лічаць, што міджыкенда з’яўляюцца прамымі спадчыннікамі мясцовых груп банту, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі народаў поўдню і з унутраных раёнаў Афрыкі. Апошнія траплялі на ўзбярэжжа ў выніку гандлю рабамі, што практыкаваўся суседзямі міджыкенда, суахілі. Мовы і культура міджыкенда шмат у чым падобная на суахілі, хаця маюцца і істотныя адрозненні.

Плямёны

Міджыкенда падзяляюцца на 9 плямён, якія размаўляюць на блізкіх мовах:

Культурная спадчына

У мінулым міджыкенда сяліліся ва ўмацаваных паселішчах кая на схілах узгоркаў, якія належылі пэўнаму роду. Колькасць родаў заставалася нязменнай, але яны ў сваю чаргу падзяляліся на мноства сваяцкіх груп. У кожнай хаціне месціліся пашыраныя патрылакальныя сем’і, што звычайна складаліся з трох пакаленняў. Існавалі таксама ўзроставыя групы. У іх уваходзілі тыя, хто разам прайшоў рытуал абразання (праводзіўся ў сярэднім раз на два гады).

Каля ўзгоркаў і на прыбярэжных раўнінах вырошчвалі зёлкавыя, бабовыя культуры, садавіну і какосы.

У нашы дні кая пакінуты, а іх насельніцтва жыве ў гарадах і вёсках. Аднак захаваліся сакральныя лясы (1538 га), што ўключаны у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Рэлігія

У сакральным лесе

Значная частка міджыкенда спавядае іслам і хрысціянства, але таксама захоўваюцца традыцыйныя культы, заснаваныя на шанаванні продкаў і сакральных лясоў. Апошнія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (1538 га).

Зноскі

  1. Mijikenda, Chonyi
  2. Mijikenda, Digo
  3. Mijikenda, Duruma
  4. Mijikenda, Giriama
  5. Mijikenda, Jibana
  6. Mijikenda, Kambe
  7. Mijikenda, Kauma
  8. Mijikenda, Rabai
  9. Mijikenda, Ribe

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Народы Кеніі
Катэгорыя·Народы Афрыкі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Народы Танзаніі
Катэгорыя·Народы банту
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Кеніі