wd wp Пошук:

Мяжанскі валун

Мяжа́нскі валун, або Вялікі камень мяжанскі — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 800 м на паўночным усходзе ад в. Мяжаны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун ружавата-шэрага граніту рапаківі з крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў і таблічак палявога шпату, зернямі цёмна-шэрага і чорнага кварцу. Даўжыня валуна складае 3,6 м, шырыня 2,7 м, вышыня 1,4 м, у абводзе 9,4 м, аб’ём 7,2 м³, маса каля 36 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс. гадоў назад з Аландскіх астравоў у Балтыйскім моры. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалогія Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Славутасці Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мяжаны