wd wp Пошук:

Мядзельскі замак

54°52′16,45″ пн. ш. 26°54′54,66″ у. д. HGЯO

Выява Мядзельскага замка з Радзівілаўскай карты XVII ст.

Мядзельскі замак — помнік абарончай архітэктуры, у якім увасобілася імкненне прыстасаваць замак для абароны ад агнястрэльнай зброі. У выніку ён атрымаў дзве лініі абароны з бастэямі і бастыёнамі. Замак існаваў у XV — пачатку XVIII ст. і размяшчаўся на востраве Замак возера Мястра, займаў пляцоўку гарадзішча.

Рэшткі замка знаходзяцца каля заходняй ускраіны горада Мядзел на сучасным паўвостраве Замак, пры ўпадзенні ў возера Мястра ракі Дробня, якая злучае яго з возерам Баторына.

Гісторыя

Архітэктура

Мядзельскі замак быў збудаваны на тэрыторыі старажытнага гарадзішча. У комплексе ўмацаванняў сярод мураваных вежаў і сценаў меў масіўную вежу-данжон дыяметрам да 17,5 метраў.

У 1-й палове XVI ст. да вежы быў прыбудаваны мураваны палац, які відавочна і пераняў ад яе функцыі жытла. Асноўны ўпор пры абароне замка рабіўся на пяць паўкруглых мураваных бастэй. У далейшым замак быў умацаваны дадаткова валам з бастыёнамі.

Замак з’яўляецца прыкладам спалучэння асаблівасцей заходнееўрапейскай фартыфікацыі з мясцовымі элементамі абароны. Замак з’яўляўся надзейным сховішчам для жыхароў Мядзела і прылеглых паселішчаў падчас ваеннай небяспекі.

Муры

Пляцоўка замка была ўмацавана мурам з валуноў на вапнавай рошчыне, што з’яўлялася традыцыйным для сярэднявечнай Беларусі. У аснове ніжняй часткі падмурку знаходзілася гліна, а самы ніжні шэраг валуноў ляжаў на дубовых плахах.

Таўшчыня замкавых муроў з бакоў, прыкрытых возерам складала 1,5—1,7 м. З усходняга боку, які з’яўляўся неабароненым, таўшчыня сцен дасягала 2 м. Па перыметры ўсёй пляцоўкі размяшчаліся 5 паўкруглых мураваных бастэй, таўшчыня сценаў якіх складала 2,5 м. У бастэях мусілі размяшчацца гарматы для магчымасці стральбы ўздоўж сцен. Бастэі Мядзельскага замка лічацца самымі раннімі на тэрыторыі Беларусі і папярэднічаюць бастыёнам.

Замкавая вежа

У склад замка ўваходзілі мураваныя вежа і палац. Вежа мела форму кола і яе знешні дыяметр складаў 17,5 м, а ўнутраны — 10 м. Таўшчыня сценаў была роўная каля 3,5 метраў. Падмурак вежы быў паглыблены ў зямлю на глыбіню 3,5 метры і выконваў ролю цокальнага паверху. Падмурак быў складзены з шэрагаў валуноў і цэглы буйнога памеру, якія мацаваліся вапнавым растворам.

Паводле малюнка з карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 года Т. Макоўскага, вежа мела некалькі ярусаў. Найбольш імаверна, што іх колькасць складала 5. Мяркуецца, што вышыня вежы дасягала 30 м, а па памерах яна была блізка да Камянецкай вежы. Паводле Т. Макоўскага, у Мядзельскім замку былі 3 вежы.

Палац

Палац Мядзельскага замка быў пабудаваны ў першай палове 16 ст. і быў дабудаваны да заходняга боку замкавай вежы. У плане палац меў прамавугольную форму. Сцены палаца мелі таўшчыню каля 2 м, шырыню — каля 10 м. У палацы таксама знаходзіліся сутарэнні глыбінёй у 3 м, якія былі перакрытыя скляпеннем.

На сённяшні дзень даўжыня палаца дакладна не вызначана. Але вядома, што на замкавым дзядзінцы размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, а таксама жылыя дамы служак. Адметна, што дамы мелі кафляныя печы.

Бастыённыя ўмацаванні замка

Вядома, што ў 17 стагоддзі замак быў дастаткова ўмацаваны ніжнім поясам абароны, які складаў земляны вал з бастыёнамі і ровам. Роў запаўняўся вадой з возера. Умацаванні адсутнічалі толькі з усходняга боку, дзе да замка блізка падступала вада возера. Сувязь з бегарам ажыццяўлялася праз драўляны мост, даўжыня якога складала 400 м. Паводле легенды, замак быў злучаны з Старым Мядзелам тунэлем, пракапаным пад дном возера Мястра.

Арсенал замка

Паводле гістарычных крыніц, у 1564 годзе ў арсенале Мядзельскага замка знаходзіліся 2 сярэднія фальканеты і 2 серпанціны. Апроч гэтага ў арсенале захоўвалася ручная агнястрэльная зброя.

Археалагічныя даследаванні

Падчас археалагічных даследаванняў у сутарэннях замка была знойдзеная кераміка 1517 ст. Таксама была выяўлена прывазная белагліняная паліхромная кафля з разнастайнымі малюнкамі. Сярод іншых скарбаў — грош 1535 года, трохшыповыя салдацкія падковы пад абцасы, фрагмент жалезнай завесы ад аканіцы, цвікі, шылы, дзвярныя кручкі і іншыя рэчы. На поўдзень ад вежы Мядзельскага замка былі знойдзеныя матэрыялы часоў Кіеўскай Русі 1113 ст. Сярод іх — ганчарная кераміка, нажы, косткі дзікай і свойскай жывёлы і іншыя. Таксама былі выяўленыя рэчы перыяду Вялікага Княства Літоўскага 1417 ст., сярод якіх — кераміка, у тым ліку белагліняная, паліваная і паліхромная кафля з расліннымі, геаметрычнымі і сюжэтнымі малюнкамі, а таксама жалезныя вырабы, манеты 1617 ст. і іншыя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Мядзела
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Бастыённыя замкі Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Мядзела