wd wp Пошук:

Мэцью Раян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раян. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мэцью Раян (англ.: Mathew Ryan; нар. 8 красавіка 1992, Пламптан, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, брамнік дацкага клуба «Капенгаген» і нацыянальнай зборнай Аўстраліі.

Клубная кар’ера

Мэцью пачаў кар’еру ў клубе «Сентрал Кост Марынерс».

30 мая 2013 года Раян перайшоў у склад бельгійскага клуба «Бругэ», аднак сума трансферу не была разгалошана. 27 ліпеня брамнік дэбютаваў у складзе новага клуба ў першым жа матчы сезона. «Бругэ» на хатнім стадыёне атрымаў перамогу над «Шарлеруа», пры гэтым Мэцью пакінуў браму без прапушчаных галоў.

Пасля шэрагу выдатных выступаў еўрапейскія гіганты, як «Ліверпул», пачалі сачыць за брамнікам[2].

21 ліпеня 2015 года «Валенсія» абвясціла аб падпісанні шасцігадовага кантракта з Раянам[3]. Аднак, Мэцью не здолеў стаць асноўным брамнікам іспанскага клуба, і ў студзені 2017 года зноў апынуўся ў Бельгіі, на правах арэнды далучыўшыся да «Генка»[4], у складзе якога адразу замацаваўся ў аснове.

16 чэрвеня 2017 года быў набыты дэбютантам англійскай Прэм’ер-лігі «Брайтанам» за рэкордную для клуба суму[5]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2021 года быў да канца сезона арандаваны лонданскім «Арсеналам»[6], а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Рэал Сасьедад»[7], дзе быў рэзервовым брамнікам.

У жніўні 2022 года быў набыты «Капенгагенам».

Міжнародная кар’ера

У 2014 годзе Раян быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай Аўстраліі на чэмпіянат свету, дзе правёў усе 3 матчы на групавым этапе. У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам Кубка Азіі.

Дасягненні

Клубныя

«Сентрал Кост Марынерс»:

«Бругэ»:

Міжнародныя

Аўстралія:

Зноскі

  1. Mathew Ryan // FBref.com
  2. Socceroo Mat Ryan named Belgium Pro League goalkeeper of year and is being watched by Liverpool. Fox Sports
  3. Вратарь сборной Австралии Райан перешел в «Валенсию». by.tribuna.com
  4. «Генк» арендует голкипера Райана у «Валенсии». by.tribuna.com
  5. Райан перешел из «Валенсии» в «Брайтон», трансфер стал рекордным в истории английского клуба. by.tribuna.com
  6. «Арсенал» арендовал вратаря «Брайтона» Райана до конца сезона. by.tribuna.com
  7. «Подписать рядового Райана». «Сосьедад» приобрел вратаря «Брайтона». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сасьедад
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аўстраліі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Блэктаўн Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Сентрал Кост Марынерс
Катэгорыя·Футбалісты Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Генк
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён
Катэгорыя·Ігракі ФК Бругэ
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Ігракі ФК Капенгаген
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе