wd wp Пошук:

Мэдзі Зіглер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зіглер.

Мэ́дзісан Ніко́ль Зі́глер (англ.: Madison Nicole «Maddie» Ziegler, нар. 30 верасня 2002 года; Пітсбург, ЗША)[1][2] — амерыканская танцоўшчыца, актрыса і мадэль. Найбольш вядомая па ўдзеле ў рэаліці-шоу «Мамы ў танцы» на тэлеканале «Lifetime» і па здымках у відэакліпе аўстралійскай спявачкі Сіі[3]. Кліп на песню «Chandelier» перамог у катэгорыі «Найлепшая харэаграфія» на «2014 MTV Video Music Awards». Увогуле Мэдзі знялася ў васьмі кліпах Сіі («Chandelier», «Elastic Heart», «Big Girls Cry», «Cheap Thrills», «The Greatest», «Rainbow», «Passenger», «Thunderclouds»). А таксама атрымала перамогу на «People Choice Awards 2016» у намінацыі «Seriosly Person»[4].

Раннія гады

Зіглер нарадзілася ў Пітсбургу, Пенсільванія ў сям’і Мелісы Зіглер-Гісоні (у дзявоцтве Сула) і Курта Зіглера.[5] Бацькі Мэдзі разайшліся ў 2011 годзе, каментуючы гэта тым, што эмацыйнай і фінансавай платай за танцы стала сям’я. Пазней маці Мэдзі зноў выйшла замуж. Медзісан мае малодшую сястру — Макензі,[6] двух братоў ад папярэдняга шлюбу бацька і двух старэйшых зводных сясцёр.[7] Мэдзі мае польскае, нямецкае і італьянскае паходжанне.[8] Да 2013 года Мэдзі Зіглер наведвала школу Слоўн, потым вучылася дома.[9] На дадзены момант яна са сваёй сям’ёй жыве ў Мерысвіле, Пенсільванія.[10]

Кар’ера

Зіглер пачала танцаваць у 2 гады. Зараз яна займаецца ў Abby Lee Dance Company.[8] У 2011 годзе была ўдзельніцай танцавальнага спаборніцтва на канале CBS «Жыццё для танца», але шоу знялі з эфіра да выхаду эпізоду з яе ўдзелам.[11] Пазней у тым жа годзе яе маці атрымала ролю ў рэаліці-шоу канала Lifetime «Мамы ў танцы», тэлепраграму пра штодзённае жыццё маладых танцоўшчыц з каманды для элітных спаборніцтваў Abby Lee Dance Company. У праграме Мэдзі з’яўляецца са сваёй мамай і сястрой, Макензі, якая таксама танцуе.[12] У 2013 годзе Зіглер з’явілася ў працягу тэлеперадачы — «Апошняе танцавальнае спаборніцтва Эбі».

У 2012 годзе Зіглер зыграла ролю Маладой Дэб у праграме канала Lifetime «Drop Dead Diva».[13] Зіглер знімалася ў шмаце музычных відэа для спевакоў, у тым ліку для Алекса Каліс (Alexx Calise),[14] Сіі і Тодрыка Холла.[15] Кліп на песню Сіі «Chandelier», дзе знімалася Мэдзі, атрымаў намінацыі на MTV Video Music Awards-2014 «Відэа года» і «Найлепшая харэаграфія», апошнюю з якіх выйграў.

Зіглер знімалася для шмату модных брэндаў адзення, такіх як «Glitzy Girl»[16] та «Purple Pixies».[17] Знялася для вокладкі летняга выпуска «Kode Magazine».[18]

14 жніўня 2014 года разам з некаторымі саўдзельнікамі шоу «Dance Moms» выступіла у Тодрык Холл ў межах тура «Twerk Du Soleil».[19]

Дабрачыннасць

Мэдзі Зіглер разам са сваёй маці і сястрой супрацуюць з Starlight Children’s Foundation.[20]

Фільмаграфія

ГодСерыялРольЗаўвагі
2011Live to DanceсябеЭпізод не выйшаў у эфір
2011—ц.ч.Dance MomsсябеГалоўная роля
2012Drop Dead DivaМаладая ДэбЗапрошаная госця, эпізоды 'Lady Parts'
2013Abby's Ultimate Dance CompetitionсябеЗапрошаная госця, эпізод «Богі і смяротныя»
2014The Ellen DeGeneres ShowсябеЗапрошаная госця, эпізоды 11-160
2014Jimmy Kimmel Live!сябеЗапрошаная госця, эпізоды 12-95
2014Late Night with Seth MeyersсябеЗапрошаная госця, эпізоды 1-57

Зноскі

  1. Gisoni, Melissa. «Ziegler Girls | Maddie Bio» Архівавана 16 кастрычніка 2015. Ziegler Girls Official Website, accessed August 3, 2015
  2. Weinstock, Tish. «There’s something about Maddie Ziegler» Архівавана 29 лістапада 2015., i-D, August 14, 2015
  3. Видео с танцующей американской школьницей покоряет Интернет (нявызн.), Первый канал (26 мая 2014).
    11-летняя танцовщица “зажгла” в видеоклипе на песню “Chandelier” (нявызн.), Metro (17 мая 2014).
    11-летняя танцовщица, взорвавшая Интернет недетским танцем, мечтает работать на Бродвее (нявызн.), Комсомольская правда (20 мая 2014).
    Мэдди Зиглер – 11-летняя икона моды (нявызн.), Женские Новости (9 верасня 2014).
  4. People’s Choice Awards 2016: Full List Of Winners (нявызн.). People’s Choice (7 студзеня 2016). Праверана 29 ліпеня 2017.
  5. Famous Abby Lee Miller Dancers (нявызн.). famous101.com.
  6. Ziegler Girls | sheila (нявызн.) (недаступная спасылка). Ziegler Girls Official Website. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2014.
  7. http://maddieziegler.com/
  8. 1 2 http://maddieziegler.com/
  9. http://thetvpage.com/2013/11/15/melissa-gisoni-dance-moms-season-4/2/
  10. Inside the ‘Dance Moms’ Empire (нявызн.). Pittsburgh Magazine.
  11. http://www.dailymail.co.uk/tvshowbiz/article-1357349/Paula-Abdul-devastated-post-Idol-Live-To-Dance-cancelled.html
  12. About Dance Moms - Official Site - myLifetime.com (нявызн.). Lifetime Entertainment Services.
  13. ‘Dance Moms’: Maddie lands spot on ‘Drop Dead Diva’ and Jill keeps spot on Abby Lee Miller’s hit list (нявызн.) (недаступная спасылка). Zap2it. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2015.
  14. Bill Palmer. Dance Moms’ Maddie stars in Alexx Calise music video for “Cry” (нявызн.) (недаступная спасылка). Collins Avenue. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2014.
  15. Sia Taps ‘Dance Moms’ Star For ‘Chandelier’ Video (нявызн.). Billboard. Праверана June 12, 2014.
  16. Bauknecht, Sara. Stylebook: Two ‘Dance Moms’ dancers promote Glitzy Girl jewelry line (нявызн.) . Праверана February 14, 2014.
  17. https://www.facebook.com/media/set/?set=a.359144834174584.87417.297652220323846&type=3
  18. http://www.kode-magazine.com/kode2/ Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  19. http://instagram.com/p/rpoZsiQ8dT/
  20. http://okmagazine.com/get-scoop/dance-moms-stars-team-starlight-childrens-foundation-show-renewed-third-season/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Танцоўшчыцы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пітсбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Дзеці-мадэлі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзеці-акцёры ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу