wd wp Пошук:

Мэгі Сміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сміт. Дама Мэгі Сміт DBE (англ.: Maggie Smith, народжаная Маргарэт Наталі Сміт (англ.: Margaret Natalie Smith; нар. 28 снежня 1934) — вядучая брытанская характарная актрыса пасляваеннага часу. Пяціразовы лаўрэат прэміі BAFTA (чатыры ўзнагароды за лепшую галоўную ролю і адна — за лепшую ролю другога плану), двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар».

Біяграфія

Бацька — прафесар Оксфардскага ўніверсітэта. Вучылася ў Оксфардзе, дзе і адбыўся яе сцэнічны дэбют. Першая прафесійная роля ў тэатры — Віёла ў «Дванаццатай ночы» (1952). З 1959 года ў трупе тэатра Олд Вік, які спецыялізуецца на шэкспіраўскім рэпертуары.

У кіно Сміт іграла пераважна ролі строгіх і характэрных персанажаў, такіх як Мінерва Макгонагал у фільмах пра Гары Потэра. Неаднаразова намінавалася на прэмію «Оскар» і двойчы выйгравала яе (1969 — «Росквіт міс Джын Бродзі», 1978 — «Каліфарнійскі нумар»). У 1989 годзе атрымала права далучыць да свайго імя ганаровы тытул дама (жаночы аналог дваранскага тытула сэр).

Ад шлюбу з сэрам Робертам Стывенсам (адным з выбітных акцёраў свайго пакалення) у Мэгі Сміт два сына. Абодва акцёры, малодшы вядомы па ролі галоўнага злыдня ў фільме «Памры, але не цяпер». Блізкая сяброўка Мэгі Сміт — лэдзі Джудзі Дэнч. Яны разам здымаліся ў Франка Дзэфірэлі ў стужцы «Чай з Мусаліні» у 1999 годзе, а таксама ў фільмах «Пакой з відам» (1985), «Дамы ў ліловым» (2004).

Выбарачная фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1956
ф Дзіця ў хаце[en] Child in the Houseгосця вечарынкі
1956сПрыгоды Эгі[en]The Adventures of AggieФіёна Фробішэр-Сміт
1993
ф Патаемны сад The Secret Gardenмісіс Мэдлак
2001
ф Гары Потэр і філасофскі камень Harry Potter and the Philosopher's Stoneпрафесар Мак-Гонагал
2003
тф Мой будынак ў Умбрыі[en] My House in Umbriaмісіс Эмілі Дэлагунты
2004
ф Лэдзі ў ліловым[en] Ladies in LavenderДжанет Уідзінгтан
20102015сАбацтва ДаўнтанDownton AbbeyВаялет Кроўлі, удава графіня Грэнтэм

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172378516 // Maggie Smith — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Maggie Smith // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 The International Who’s Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю другога плана»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Актрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA