wd wp Пошук:

Мушкацкае

Мушка́цкае, Мушкавозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 1 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Мушкат.

Плошча паверхні возера 0,34 км². Найбольшая глыбіня 18,7 м, сярэдняя 6,4 м. Даўжыня 0,84[2] км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 2,89 км. Аб’ём вады 2,16 млн. м³. Плошча вадазбору 18,4 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на ўсходзе разараныя, на паўночным захадзе і захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Прыбярэжная расліннасць пашырана да глыбіні 2,2 м. Злучана ручаямі з азёрамі Забельскае і Падлужнае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, акунь, язь, краснапёрка, лінь, карась, судак і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна