wd wp Пошук:

Мухна

Му́хнавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад Лепеля.

Плошча паверхні возера 0,58 км². Даўжыня 1,96[1] км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 7,9 км. Найбольшая глыбіня 20 м Аб′ём вады 4,5 млн. м³. Плошча вадазбору 8,28 км².

Схілы катлавіны возера вышынёй 15—20 м. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя. Зона мелкаводдзя пясчаная, глыбей дно выслана сапрапелем. Возера слаба зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Воласна і Уклейна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Возера Мухна Архівавана 20 жніўня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці