Му́хна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад Лепеля.
Плошча паверхні возера 0,58 км². Даўжыня 1,96[1] км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 7,9 км. Найбольшая глыбіня 20 м Аб′ём вады 4,5 млн. м³. Плошча вадазбору 8,28 км².
Схілы катлавіны возера вышынёй 15—20 м. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя. Зона мелкаводдзя пясчаная, глыбей дно выслана сапрапелем. Возера слаба зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Воласна і Уклейна.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка і іншыя віды рыб.