wd wp Пошук:

Муха маркоўная

Муха маркоўная (Chamaepsila rosae) — насякомае сямейства безвалосак атрада двухкрылых.

Апісанне

Даўжыня 4—5 мм. Бліскуча-чорная муха з аліўкавым адценнем. Галава, вусікі і ногі рыжавата-жоўтыя, на цемі чорная пляма. Шчыток трохвугольны, рыжы. Крылы шырокія (размах 8 мм) з зеленаватым адценнем.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі, у т. л. на Беларусі. Жыве ў вільготных цяністых мясцінах на парасонавых. Дарослыя асобіны кормяцца па квітучых раслінах. Лічынкі развіваюцца ва караняплодах і галінках морквы, сельдэрэю, пастарнаку, пятрушкі, кмену, кропу, з утварэннем мінаў. Моцна шкодзяць раслінам.

Асаблівасці біялогіі

Вылятае ў маі — чэрвені, у перыяд цвіцення яблыні і рабіны. Яйцы адкладвае ў несапраўдныя жоўта-карычневыя коканы вечарам, у пахмурную пагоду — і днём. Перыяд яйцакладкі 20-25 сутак. Адкладаць яйкі ўнізе сцёблаў маладых раслін. Сярэдняя плоднасць самкі 100—120 яец. Праз 5-10 сутак з яек з’яўляюцца лічынкі і пачынаюць угрызацца ў караняплод. Лічынкі (даўжыня 7 мм) бледна-жоўтыя, бліскучыя, з 2 цёмнымі трохвугольнымі зубцамі на апошнім сегмецце цела. Працягласць развіцця 24—30 сутак. Да ліпеня лічынкі акукляюцца і ператвараюцца ў другое пакаленне мух, якія зноў пачынаюць размнажацца. Летні вылет маркоўнай мухі прыпадае на сярэдзіну ліпеня — сярэдзіну жніўня.

Зімуюць пупарыі (лічынкі ў несапраўдным кокане) у глебе. Яны выдатна пераносяць маразы, практычна не вымярзаюць. У маі, калі глеба праграваецца да 15 °С, можна чакаць першы вясновы лёт маркоўнай мухі.

Меры барацьбы

Пашкоджаныя моркаўкі

На караняплодах, пашкоджаных маркоўнай мухай, застаюцца чорныя «хады» і чарвяточыны. Бацвінне пашкоджанай морквы можа стаць цёмна-фіялетавым, жоўтым або пачаць сохнуць.

Падчас лёту мухі апырскваюць градкі адмысловым біяпрэпаратам. Сярод народных сродкаў супраць маркоўнай мухі нашатырны спірт, кухонная соль, шалупінне цыбулі, крываўнік, памідорнае бацвінне, палын, нафталін, апельсінавыя скарынкі[1].

Зноскі

  1. Як пазбавіцца ад маркоўнай мухі без хіміі — zviazda.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Безвалоскі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1794 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных