wd wp Пошук:

Мульча

Садовая глеба, пакрытая арганічнай мульчай

Му́льча (англ.: Mulch «мяккі») — штучны слой якога-небудзь ахоўнага матэрыялу на паверхні глебы, пакладзены для захавання вільгаці, рэгулявання тэмпературы, паляпшэння ўрадлівасці, скарачэння росту пустазелля, знешняй прывабнасці насаджэнняў. У якасці мульчы выкарыстоўваюць кампосты, тарфяную крошку, перагной, адкіды, адходы дрэваапрацоўкі (апілкі, папера і інш.), іржышча збожжавых, лісце, салому, палімерныя матэрыялы і інш.

Гісторыя

Мульчыраванне паверхні глебы вакол культурных раслін ужывалася ўжо ў старажытнасці ў рэгіёнах, схільных да засухі або выветрывання гумусу пасля ўзворвання. Выпадкі пакрыцця глебы друзам вядомы ў гістарычнай практыцы земляробаў пустыні Негеў у Ізраілі, старажытнарымскага Міжземнамор’я, перуанскай Атакамы, паўночнага захаду Аргенціны, пустыні Арызона, Канарскіх астравоў, цэнтральнага Кітая, Новай Зеландыі, вострава Рапануі і г. д.[1][2] У сярэдзіне XVII ст. у Англіі мульчой называлі гной, лісце або зямлю, якімі захілялі маладыя парсткі і хмызнякі[3]. Мульчыраванне як важны аграрны прыём шырока распаўсюдзілася ў другой палове XX ст. разам з развіццём ланшафтнага садоўніцтва і пермакультуры.

Асаблівасці ўжывання

Мульчыраванне як аграрны прыём праводзіцца для дасягнення наступных вынікаў:

Для падвышэння эфектыўнасці мульчыраванне можа чарагавацца з іншымі прыёмамі. Напрыклад, для паляпшэння ўрадлівасці мульчу злучаюць з мінеральнымі ўгнаеннямі[11]. Адным з важных вынікаў ужывання мульчы можа стаць істотнае скарачэнне працы па апрацоўцы глебы[12]. Разам з гэтым, мульчыраванне патрабуе ўліку такіх фактараў, як уласцівасці матэрыялу мульчы, адлегласць ад ствала культурных раслін, таўшчыня і шырыня пластоў мульчы. У іншым выпадку мульчыраванне прыводзіць да скарачэння азоту ў глебе, парушэння паветраабмену, назапашвання ў глебе атрутных рэчываў, пагаршэння мікрабіялагічнага асяроддзя і загнівання частак раслін, выпадковага распаўсюджвання насення пустазелля і інш.

Зноскі

  1. The Nature, History, and Distribution of Lithic Mulch Agriculture
  2. Prehistoric Horticultural Practices on Easter Island: Lithic Mulched Gardens and Field Systems Архівавана 24 кастрычніка 2018.
  3. Origin and meaning of mulch by Online Etymology Dictionary
  4. ТЕПЛОВЫЕ СВОЙСТВА И ТЕПЛОВОЙ РЕЖИМ ПОЧВЫ
  5. Аптымізацыя тэмпературнага рэжыму глебы
  6. Effects of different mulch types on soil moisture content in potted shrubs
  7. Mulch Архівавана 22 жніўня 2019.
  8. HOW MULCHING IMPROVES SOIL Архівавана 22 жніўня 2019.
  9. Six Tips for Effective Weed Control
  10. Composted Dairy Manure and Alfalfa Hay Mulch Affect Soil Ecology and Early Production of ‘Braeburn’ Apple on M.9 Rootstock
  11. Падсiлкуйце сад!
  12. Mulches for landscaping

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арганічныя ўгнаенні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Глебазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Агратэхніка