wd wp Пошук:

Муйса

Му́йсавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Браслава каля вёскі Мінкавічы, на адлегласці ў 5 км ад мяжы з Літвой. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Рычанка, якая цячэ праз возера.

Плошча Муйсы складае 1,6 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,9 м. Даўжыня возера 2,01 км, найбольшая шырыня — 1,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,16 млн. м³, плошча вадазбору — 177 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 6 м, разараныя. Берагі вадаёма нізкія, забалочаныя. На поўначы і поўдні берагі зліваюцца з схіламі катлавіны.

Пойма мае шырыню да 350 м, знаходзіцца пад лугам. Дно Муйсы плоскае. Прыбярэжная зона вузкая, высланая пяском і глеем, на большых глыбінях дно сапрапелістае. Возера моцна зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 250 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара