1904 год — вёска і маёнтак знаходзілася ў складзе Занарацкай воласціСвянцянскага павета. У вёсцы пражывалі 243 жыхары, размяшчалася царкоўнапрыходская школа, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 11 хлопчыкаў. У маёнтку пражывалі 27 жыхароў.
1908 год — вёска налічвае 45 двароў, насельніцтва складае 201 жыхара.
У верасні 1943 года падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (52 двары) і забілі 3 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.
У вёсцы размяшчаюцца крама і жывёлагадоўчая ферма.
Славутасці
Сядзіба.
Зноскі
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мо́крыцы, мн.
↑ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М. Г., Сивограков О. В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9