Мойва (Mallotus villosus) — марская рыба сямейства Корушкавыя (Osmeridae).
Даўжыня да 22 см, маса да 17 г. Самцы буйнейшыя за самак; адзнака палавога дымарфізму — аснова анальнага плаўніка ў самцоў уздутая. Луска дробная. Ніжняя сківіца выдаецца наперад.
Адрозніваюцца 2 падвіды. Мойва атлантычная пашырана у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, Баранцавым, Белым і Карскім морах; мойва ціхаакіянская, або уёк — каля берагоў Канады, у Ахоцкім, Берынгавым, Чукоцкім, Японскім морах, моры Лапцевых.
Чародная пелагічная рыба. Корміцца планктоннымі ракападобнымі.
Аб’ект промыслу.