wd wp Пошук:

Мовы Славеніі

Дзяржаўнай і гутарковай мовай Славеніі з’яўляецца славенская мова. На ёй гаворыць 91,1 % насельніцтва (па даных перапісу 2002 г.). Таксама большая частка насельніцтва гаворыць на англійскай, венгерскай і італьянскай мовах.

Славенская мова

Асноўны артыкул: Славенская мова Паводле 11 артыкулу Канстытуцыі Славеніі, славенская мова з’яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі ўсёй краіны. Тэлебачанне, радыё, газеты, рэкламныя ролікі, інструкцыі да ўжывання і іншыя СМІ могуць быць толькі на славенскай мове, замежныя мовы дапушчаюцца толькі з субцітрамі і/або з перакладам. Пасля далучэння Славеніі да Еўрасаюза 1 мая 2004 года, славенская мова стала адной з яго афіцыйных моў.

Італьянская мова

Асноўны артыкул: Італьянская мова Італьянская мова прызнаецца афіцыйнай у славенскай Істрыі каля славенска-італьянскай мяжы і на славенскім узбярэжжы.

Венгерская мова

Асноўны артыкул: Венгерская мова Венгерская мова з’яўляецца роднай для венгерскай меншасці ў Прэкмур’і.

Прэкмурска-славенская мова

Асноўны артыкул: Прэкмурска-славенская мова Афіцыйна не прызнаная рэгіянальная мова. Яна адпавядае палажэнням Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, аднак Славенія пакуль не далучылася да краін, якія падпісалі Хартыю.

Замежныя мовы

Гістарычна склалася так, што нямецкая мова была лінгва-франка Цэнтральнай Еўропы. Яна была мовай гандлю, навукі і літаратуры ў Славеніі. Нямецкая мова выкладалася ў якасці асноўнай замежнай мовы ў школах. У наш час яе замяніла англійская, аднак нямецкая застаецца важнай замежнай мовай у Славеніі. Іншымі асноўнымі замежнымі мовамі Славеніі з’яўляюцца іспанская, французская і венгерская.

Зноскі

  1. 1 2 Італьянская і венгерская ў некаторых італьянскіх і венгерскіх абшчынах.
  2. European Charter for Regional or Minority Languages: Second Periodical Report: Slovenia(нявызн.). Council of Europe (13 чэрвеня 2006).
  3. European Charter for Regional or Minority Languages: Third Periodical Report: Slovenia(нявызн.). Council of Europe (2 чэрвеня 2009).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мовы Славеніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай