wd wp Пошук:

Меч-трава звычайная

Меч-трава звычайная[3] (Cladium mariscus) — від раслін сямейства асаковыя.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 100—150 см з акруглым прамым густааблісцелым сцяблом і доўгім паўзучым карэнішчам. Утварае шчыльныя дзярніны.

Лісце лінейнае, шырынёй 10-15 мм, уздоўж складзенае, жорсткае, кіляватае, па краях і ўздоўж кіля вострапілавата-зубчастае, рэжучае.

Суквецце — канцавая складаная мяцёлка з галоўчата скучаных бурых каласкоў. Каласкі 2-3-кветкавыя, з укарочанай воссю. Кветкі двухполыя, без калякветніка. Плод — яйкападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак з вострай верхавінкай.

Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае за кошт доўгіх парасткаў, якія адыходзяць ад тоўстых карэнішчаў.

Распаўсюджанне і экалогія

Пашырэнне: Еўропа, Азія (Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія).

У Беларусі дакладна вядома адзінае месцазнаходжанне ў Мядзельскім раёне. У Расіі сустракаецца ў Ленінградскай, Пскоўскай, Цвярской абласцях, Башкірыі. За мяжой жыве ў Скандынавіі, Сярэдняй і Атлантычнай Еўропе.

Расце на балотах.

Ахоўны статус

Рэдкі від. Вымірае ў сувязі з гаспадарчым засваеннем тэрыторый у месцах свайго росту. Занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і шэрагу рэгіёнаў РФ. За мяжой таксама ахоўваецца ў Беларусі, ва Украіне і Эстоніі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Асаковыя