Менскае ваяводства (1566—1793) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Менск.
Спачатку адміністрацыйна падзялялася на два паветы: Менскі і Рэчыцкі. З Кіеўскага ваяводства ў 1569 годзе перададзены Мазырскі павет (Мазыр, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалава)[1][2].
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[3].
У 1772 годзе ўсходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 года астатняя частка ваяводства перайшла да Расійскай імперыі і стала складовай часткай Мінскай губерні.