wd wp Пошук:

Межы Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь — лінія і праходзячая па гэтай лініі вертыкальная паверхня, якая вызначае межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторы[1].

Межы

Мяжа Беларусі
Краіна Працягласць, км
Латвія 172,912
Літва 678,819
Польшча 398,624
Расія 1283
Украіна 1084

Найбольшую працягласць мае мяжа з Расіяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км)[2].

На беларуска-літоўскай мяжы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667[3].

Спрэчныя дзялянкі

Украіна

На сённяшні дзень дзяржаўная мяжа рэгулюецца Дамоваю паміж Беларуссю і Украінай аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995 года. Дамова аб Дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай ад 12 мая 1997 года ў той самы год была ратыфікаваная Вярхоўнай Радаю Украіны, аднак да сёння не ратыфікаваная Нацыянальным Сходам РБ[4].

Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласць працы па дэмаркацыі мяжы можа працягвацца да 10 год і патрабуе Br51 млрд[5].

Літва

На пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [6]. Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.

Падзеі 2020 года

29 кастрычніка 2020 года Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Грамадзяне Беларусі нейкі час не маглі вярнуцца дадому. Пазней з’явілася афіцыйнае тлумачэнне сітуацыі на мяжы і грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі пускаць на тэрыторыю рэспублікі. Афіцыйна, межы закрыты «ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах Рэспубліка Беларусь»[7].

Зноскі

  1. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1992. № 31. Ст. 509; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 1999 г., № 4, ст. 89.
  2. Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
  3. Прохождение государственной границы Республики Беларусь и ее обозначение Архівавана 23 жніўня 2009.
  4. Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
  5. Кацярына Нячаева Для дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы спатрэбіцца да дзесяці гадоў - І.Рачкоўскі(нявызн.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (19 студзеня 2010). Праверана 14 верасня 2010.
  6. Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
  7. Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд(нявызн.). Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 2 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Граніцы Беларусі
Катэгорыя·Граніцы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы