wd wp Пошук:

Медуніца

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Медуніца (значэнні). Медуніца, Шчамяліца[4][5] (Pulmonária) — род невысокіх кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), якое ў сістэме класіфікацыі APG II ўваходзіць у групу эвастэрыды I, але не ўключана ў якія-небудзь парадкі. Род ўключае 14—16 еўразійскіх відаў.

Батанічнае апісанне

Медуніца вузкалістая (Pulmonaria angustifolia). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, звычайна апушанае. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі ў завітках. Тычынак 5. Плодарэшак.

У большасці відаў медуніцы (як і ў некаторых іншых бурачнікавых) назіраецца нячастая сярод кветкавых раслін з’ява змены афарбоўкі вяночка ў працэсе цвіцення: ружовыя ў пачатку, да канца цвіцення вяночкі робяцца сінімі.

Спіс відаў

Спіс відаў роду Медуніца з указаннем сінонімаў[6][7]

[syn. Pulmonaria alpestris Lamotte (1880)]

[syn. Pulmonaria australis (J.Murr) W.Sauer (1975)]

= Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)

= Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)

= Pulmonaria angustifolia L. (1753)

= Mertensia ciliata (Torr.) G.Don (1837—1838)

[syn. Pulmonaria angustifolia var. longifolia T.Bastard]

= Mertensia maritima (L.) Gray (1821)

= Mertensia sibirica (L.) G.Don (1837—1838)

Значэнне і выкарыстанне

Медуніца — асабліва медуніца лекавая (Pulmonaria officinalis) — са старажытных часоў выкарыстоўвалася ў якасці лекавай расліны. Некаторыя віды культывуюцца як садовыя расліны, выведзена мноства дэкаратыўных сартоў, у тым ліку медуніца вузкалістая (Pulmonaria angustifolia).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Pulmonaria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Медуніца, Шчамяліца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. — Мн., 2000. — С. 251.
  6. Віды роду Медуніца на сайце GRIN Архівавана 2 лістапада 2013 года.(англ.)  На сайте указано, что это полный список видов. (Праверана 18 мая 2009)
  7. Index Synonymique de la Flore de France de Michel Kerguélen, 1999(фр.) (лац.)  (Праверана 19 мая 2009)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак