wd wp Пошук:

Маўрыкій Трафімавіч Сляпнёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сляпнёў. Маўрыкій Трафімавіч Сляпнёў (руск.: Маври́кий Трофи́мович Слепнёв; 15 (27).6.1896, вёска Ямскавічы, Санкт-Пецярбургская губерня, цяпер Кінгісепскі раён, Ленінградская вобласць — 19 снежня 1965, Масква) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза (20.04.1934), палкоўнік. Член КПСС з 1934.

Біяграфія

Скончыў школу прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную школу (1917), 1-ю Вышэйшую школу ваенных лётчыкаў (1923), Акадэмію паветранага флоту імя Жукоўскага (1936), курсы ўдасканалення пры Акадэміі Генштаба (1941). Удзельнік Першай сусветнай вайны 1914—1918, штабс-капітан. У гады Грамадзянскай вайны 1918—1920 гадоў ваенны інжынер 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі. З 1925 года лётчык ГВФ, удзельнік асваення паветраных шляхоў у Сярэдняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў Арктыцы. У 1934 годзе ўдзельнічаў у выратаванні экіпажа ледакола «Чэлюскін». З 1936 года намеснік, а ў 1937—1939 гадах — начальнік Галоўнай інспекцыі ГВФ, адначасова з 1937 камандзір эскадры дырыжабляў. З 1939 года начальнік Акадэміі ГВФ. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў намеснік камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—1942), затым працаваў у ВПС ВМФ і ў Галоўным штабе ВМФ. З верасня 1946 года ў адстаўцы. Член ЦВК СССР (1935—1938). Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонага Паўмесяца Таджыкскай ССР і медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 Слепнёв Маврикий Трофимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кінгісепскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных