wd wp Пошук:

Мацвей Васілевіч Фурсаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фурсаў. Мацвей Васільевіч Фу́рсаў (1825 — 8 чэрвеня 1901) — краязнаўца, гісторык, археолаг, сапраўдны стацкі саветнік.

Біяграфія

Як казённакоштны выхаванец скончыў з сярэбраным медалём 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію, філасофскае аддзяленне Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1848 года служыў у Пскоўскай гімназіі на пасадзе старшага настаўніка гісторыі, з 1858 года — інспектарам у Пскоўскім ваенным вучылішчы. Адначасова выкладаў у Пскоўскім жаночым вучылішчы 1-га разраду рускую мову і гісторыю, займаў пасаду члена педагагічнай рады і справавода. У 1865 годзе пераведзены дырэктарам Шавельскай гімназіі. Пасаду дырэктара сумяшчаў з выкладаннем расійскай славеснасці, рускай і лацінскай моў, эпізадычна — гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўчых навук, чыстапісання і малявання. У 1872 годзе назначаны дырэктарам Слуцкай гімназіі, дзе выкладаў агульную геаграфію, расійскую і лацінскую мовы. У 1876 годзе пераведзены ў Магілёў на пасаду дырэктара гімназіі, у якой працаваў да выхаду ў адстаўку (1886). Выкладаў расійскую славеснасць, гісторыю і геаграфію, эпізадычна — латынь.

Працаваў рэдактарам неафіцыйнай часткі «Могилевских губернских ведомостей» (07.02.1883—15.11.1897). У вольны час вёў археалагічныя раскопкі ў басейне Дняпра, даследаваў рэшткі мамантаў у Аршанскіх ванаваных капальнях. Разам з С. Ю. Чалоўскім склаў карту археалагічных помнікаў Магілёўскай губерні. На 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні (1893) выступіў з рэфератам і прадставіў фотаздымкі старажытных цэркваў, розных гістарычных прадметаў, валуноў з геральдычнымі знакамі, выяўленых каля мястэчка Пятровічы Клімавіцкага павета, факсіміле старажытных рукапісаў і інш.

Аўтар гістарычнага нарыса ў кнізе «Опыт описания Могилевской губернии…» (Кн. 1—3. Магілеў, 1882—1884). У 1893 годзе выбраны членам-карэспандэнтам Маскоўскага археалагічнага таварыства.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Магілёве
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Слуцкая гімназія
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня