wd wp Пошук:

Махафалі

Махафалі (малагас. Mahafaly, літаральна “тыя, хто ствараюць забароны” або “пазбаўленыя забарон”) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёвы захад Мадагаскара. Агульная колькасць - 310 тыс. чал.[1]

Махафалі жывуць у самым засушлівым рэгіёне Мадагаскара, што абумовіла распаўсюджанне самых розных гаспадарчых заняткаў (сельская гаспадарка, паляванне, збіральніцтва, лоў рыбы, рамяство), паколькі ні водны з іх не можа стала забяспечваць патрэбы насельніцтва. У адрозненні ад іншых малагасійцаў, махафалі не прытрымліваюцца шматлікіх забарон фады, таму ахвотна наймаюцца на працу, не папулярную сярод прадстаўнікоў іншых груп. Многія працуюць на шахтах за межамі свайго рэгіёна.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.

Большасць махафалі прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных вераванняў. Асаблівую ролю маюць пахавальныя культы і культ продкаў. Шануюцца святыя лясы і гаі. Махафалі вядомыя будаўніцтвам выдатна аздобленых магільняў і разьбой драўляных ідалаў алуалу.

Таксама распаўсюджана хрысціянства (25% вернікаў).

Зноскі

  1. Mahafaly of Madagascar

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Малагасійцы