wd wp Пошук:

Марыя Складоўская-Кюры

Марыя Саломеа Складоўская-Кюры, польск.: Maria Salomea Skłodowska-Curie (7 лістапада 18674 ліпеня 1934) — выдатная вучоная, фізік і хімік, даследчыца радыеактыўнасці, двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі - Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1903) і Нобелеўскай прэміі па хіміі (1911). Яна была першай жанчынай-прафесарам ва ўніверсітэце ў Парыжы, а ў 1995 годзе стала першай жанчынай, пахаванай у Пантэоне ў Парыжы[12].

Яна нарадзілася ў Варшаве, у тагачасным Царстве Польскім. Яна пачала сваю навукова-практычную падрыхтоўку ў Варшаве. У 1891 годзе ва ўзросце 24 гадоў, яна рушыла ўслед за сваёй старэйшай сястрой Браніславай вучыцца ў Парыж, дзе яна атрымала вышэйшую адукацыю і праводзіла наступную навуковую працу. Складоўская-Кюры стала першай жанчынай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію, і з’яўляецца адзінай жанчынай, на сённяшні дзень, якая атрымала гэту ўзнагароду ў дзвюх абласцях.

Яе дасягненні ўключаюць тэорыю радыеактыўнасці, метады выдзялення радыеактыўных ізатопаў, а таксама адкрыццё двух элементаў, палонія і радыя. Пад ейным кіраўніцтвам былі праведзены першыя ў свеце даследаванні ў галіне лячэння наваўтварэнняў з выкарыстаннем радыеактыўных ізатопаў. Яна заснавала Інстытут Кюры ў Парыжы і Варшаве, якія сёння застаюцца найбуйнейшымі цэнтрамі медыцынскіх даследаванняў.

Біяграфія

Марыя Складоўская-Кюры нарадзілася ў Варшаве ў настаўніцкай сям’і. У 1891 годзе пераяжджае ў Парыж, дзе становіцца студэнткай факультэта прыродазнаўства Сарбонскага ўніверсітэта. У выніку напружанай працы праз тры гады яна атрымлівае два дыпломы ліцэнзіяту — па фізіцы і па матэматыцы. На працягу вучобы ва ўніверсітэце Марыя знаёміцца з П’ерам Кюры, кіраўніком навуковай лабараторыі ў Школе фізікі і хіміі пры Сарбонскім універсітэце. У 1895 годзе адбываецца іх вяселле, і Марыя пачынае працаваць у лабараторыі П’ера. 12 верасня 1897 года нарадзілася іх першае дзіця — дачка Ірэн.

У 1897 годзе Марыя Кюры пачынае вывучаць з’яву радыеактыўнасці, якую ўпершыню выявіў у 1896 годзе Анры Бекерэль. Яна вызначае, што крыніцай радыеактыўнасці ў даследаваных злучэннях з’яўляюцца атамы ўрану і торыю. У ходзе эксперыментаў выяўляецца, што некаторыя мінералы з вокісам урану маюць значна большую радыеактыўнасць, чым сам уран. Марыя Кюры высоўвае гіпотэзу, што прычынай гэтага ёсць прысутнасць у злучэннях дагэтуль невядомага навуцы высокарадыеактыўнага рэчыва. У гэты час да даследавання далучаецца і П’ер Кюры. Здагадка знаходзіць пацвярджэнне: далейшая праца прыводзіць да выдзялення ў 1898 годзе двух новых элементаў — палонію (названы ў гонар радзімы Марыі Польшчы) і радыю. Нягледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча, П’ер і Марыя вырашаюць не патэнтаваць тэхналогію здабыцця радыю, а пакінуць яе адкрытай для навуковай грамадкасці.

1903 год становіцца для сям’і Кюры годам прызнання іх навуковых дасягненняў. 25 ліпеня Марыя абараняе доктарскую дысертацыю. У лістападзе Лонданскае каралеўскае таварыства прысуджае ім адну з найвышэйшых узнагарод — медаль Дэві. А 10 снежня П’ер і Марыя Кюры разам з Анры Бекерэлем становяцца лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Такім чынам, Марыя Кюры стала першай жанчынай, якая атрымала прэмію Нобеля.

З гэтага часу П’ер і Марыя Кюры становяцца сусветна вядомымі вучонымі. Яны працягваюць працу над вывучэннем уласцівасцей радыю і спосабаў яго прамысловай вытворчасці. У Сарбонскім універсітэце адкрываецца кафедра фізікі, загадчыкам якой становіцца П’ер Кюры. Марыя працягвае выкладанне ў Вышэйшай нармальнай школе для дзяўчын у Сеўры. Да таго ж, 6 снежня 1904 года ў іх нараджаецца другая дачка — Ева. Але 19 красавіка 1904 года ў выніку няшчаснага выпадку П’ер Кюры памірае.

Пасля нечаканай смерці мужа Марыя Кюры становіцца на чале заснаванай для яго кафедры фізікі і атрымлівае ступень прафесара Сарбоны. Яна працягвае даследванні, выкладае ў Сарбоне і ў Сеўры. Распрацоўвае першы і на той час адзіны ў свеце курс лекцый па радыеактыўнасці, рэдагуе і выдае «Працы П’ера Кюры», выдзяляе эталон радыю. З 1909 года яна ўзначальвае радыеактыўную лабараторыю ў новаадкрытым Інстытуце радыю. У 1911 годзе Марыя Кюры зноў становіцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, гэтым разам па хіміі, — першы ў гісторыі выпадак, калі адзін чалавек двойчы атрымаў гэтую ўзнагароду. У час cусветнай вайны яна стварае «радыелагічную службу», арганізоўвае курсы падрыхтоўкі сясцёр-радыёлагаў, абсталёўвае 220 мабільных рэнтгенаўскіх установак. Пасля вайны яна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, уваходзіць у склад шэрагу міжнародных арганізацыяў, стварае Інстытут радыю на сваёй радзіме — у Варшаве.

Гады працы з радыеактыўнымі рэчывамі не прайшлі бясследна для вучонай. Яшчэ ў маладосці яна атрымала апёкі кісцей рук. Да гэтага часу лабараторныя сшыткі П’ера і Марыі Кюры захоўваюць высокі ўзровень радыеактыўнасці. А 4 ліпеня 1934 году Марыя Складоўская-Кюры памерла ад невядомай тады яшчэ хваробы — лейкеміі. Праз год выйшла апошняя кніга, якую яна паспела скончыць перад смерцю — фундаментальная праца «Радыеактыўнасць».

Зноскі

  1. 1 2 Рожанский И. Д. Склодовская-Кюри Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 512.
  2. 1 2 3 Кругасвет — 2000.
  3. 1 2 Рожанский И. Д. Склодовская-Кюри Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 512. Праверана 26 лютага 2017.
  4. 1 2 Encyclopædia Britannica
  5. http://www.nndb.com/event/068/000086807/
  6. http://www.nytimes.com/1995/04/21/world/marie-curie-enshrined-in-pantheon.html
  7. http://www.nytimes.com/2010/12/22/books/22book.html
  8. http://collection.britishmuseum.org/id/person-institution/146156
  9. 1 2 3 NNDB — 2002.
  10. 1 2 3 4 https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Curie-Sklodowska_Marie_D.pdf Праверана 7 лістапада 2017.
  11. http://www.nytimes.com/1995/04/21/world/marie-curie-enshrined-in-pantheon.html Праверана 7 лістапада 2017.
  12. «Marie Curie Enshrined in Pantheon». The New York Times

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Жанчыны-вучоныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Хімікі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі хімічных элементаў
Катэгорыя·Фізікі Францыі
Катэгорыя·Фізікі Польшчы
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя члены АН СССР
Катэгорыя·Хімікі Францыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных