wd wp Пошук:

Марыя Пятроўна Гарупа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарупа. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піліпенка. Марыя Пятроўна Гарупа (дзяв. Піліпенка; 6 лістапада 1946, в. Сувіды, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 24 верасня 2016) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў (2004).

Біяграфія

Пасля заканчэння Савіцкай сярэдняй школы Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 годзе.

На працягу трынаццаці гадоў працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Стрэльненскай школе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, СШ № 1 і 3 г. Іванава, была арганізатарам пазакласнай выхаваўчай работы.

З 1980 года знаходзілася на партыйнай і дзяржаўнай рабоце, у 1987 годзе скончыла Мінскую партыйную школу. Была лектарам, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром, другім сакратаром Іванаўскага райкама КПБ. Працавала намеснікам загадчыка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама, у 1993—2001 гадах — упраўляючым справамі райвыканкама.

Па ініцыятыве і яе дзейсным удзеле на мяжы Беларусі і Украіны ў в. Калена пачалі праводзіць Свята сяброўства, прысвечанае Дню вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрылiся грамадскія музеі і літаратурна-музычныя гасцёўні ў Опалі, Рудску, Сачыўках, Псышчаве, Моталі, Дастоеве, Іванаве, музей народнай медыцыны «Бабуліны вышкі» (цяпер «Дом траўніка») у в. Стрэльна, карцінная галерэя А. Кузьміча ў в. Махро. У 1980-я гадах быў створаны клуб жанчын «Октябрина», пазней перайменаваны ў «Предислава». У 2014 гадах пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стварыла майстэрню творчых ініцыятыў «Вдохновение».

З 2001 года М. П. Гарупа працавала ў іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда», у 2002—2008 гадах — адказны сакратар.

Стаяла ў вытокаў стварэння ў Іванаўскім раёне аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», узначальвала гэту арганізацыю, была членам праўлення БСЖ. Па яе ініцыятыве і непасрэдным удзеле былі створаны фотаальбомы аб жыцці жанчын Іванаўшчыны.

Творчасць

Друкавалася ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар многіх артыкулаў, у якіх праслаўляецца чалавек працы і гістарычная спадчына Іванаўшчыны. «Падымала» гісторыка-культурныя пласты, вяла аўтарскія праекты «Под сенью семи муз», «Простые истины», «О чём рассказало старое фото».

Была ў складзе камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Іванаўскі раён» (2000).

Аўтар кніг пра гісторыю і культуру, працоўныя здзяйсненні, ветэранаў Іванаўскага раёна: «С селом породнённые» (2011; суаўтар В. І. Мітрафанаў), «Верность земле» (2012), «Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы» (2013; суаўтар М. Міховіч), «О подвигах, о доблести, о славе…» (2015), «Земли родной притяженье» (2016).

Бібліяграфія

Узнагароды

Рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 чэрвеня 2016 г. № 89 ёй было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна». На ўрачыстым мерапрыемстве ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Марыя Пятроўна была ўшанавана дыпломам, пасведчаннем і памятнай стужкай ганаровага грамадзяніна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта