Марыя Гажыч (20 сакавіка 1860, Вішэра, Курская губерня — 13 верасня 1935, Гродна) — беларуская мастачка-жывапісец, рэстаўратарка, педагог, грамадскі дзеяч.
Нарадзілася ў сям’і Тадэвуша Хшаноўскага — чыноўніка высокай пасады, які працаваў у галіне будаўніцтва чыгункі і мастоў у Курскай губерні. Маці Марыі — Эльжбета Нобель — паходзіла са шведскай арыстакратыі. Сям’я мела чацвёра дзяцей і жыла заможна. Зімовыя месяцы праводзілісь пераважна ў Варшаве, улетку падарожнічалі па Еўропе. Часта наведвалі маёнтак Сегянёўшчыну пад Ваўкавыскам, належаўшы бацьку, які любіў паляваць у Свіслацкай пушчы.
Першапачатковую адукацыю дзеці Хшаноўскіх атрымоўвалі дома, дзе асаблівая ўвага надавалася вывучэнню моваў, для чаго запрашаліся настаўнікі з Францыі і Англіі. Мастацкую Марыя адукацыю атрымала ў Варшаве, у 1874—1878 гадах, у класе малюнка Войцеха Герсана, які быў выпускніком Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля закрыцця ў 1866 годзе Школы мастацтваў у Варшаве, гэты клас на 40 лет стаў адзінай мастацкай вучэльняй Рэчы Паспалітай. Там Марыя пазнаёмілася і пасябравала з Ганнай Білінскай, якая паходзіла з незаможнай сям’і лекара на Кіеўшчыне, будучым вядомым польскім мастаком, яскравай прадстаўніцай «Mіodej Polski».
У 1886 году Марыя працягнула вучобу ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, дзе настаўнікамі яе былі Тоні Рабэр-Фляры, Вільям Адольфа Бужэро і Жан Юзаф Лефэбрэ. Ужо ў снежні 1886 года яна атрымала пахвальную адзнаку ў школьным конкурсе[2]. Менавита з матэрыяльнай дапамогай Марыі змагла пазней атрымаць адукацыю ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы і Ганна Білінская.
У 1878 годзе Марыя дэбютавала на выставе Таварыства заахвочвання мастацтваў («Захэнце») у Варшаве[3]. У гэтам жэ годзе яна выйшла замуж за Канстанціна (Кляменці-Уладзімір) Гажыча (1848—1900), які меў родавы маёнтак Тапаляны недалёка ад Сегянёўшчыны. Пасля шлюбу пераехала ў Тапаляны[4].
У 1879 годзе прымала ўдзел у стварэнні альбома твораў польскіх мастакоў, выкананага ў падарунак для Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, вядомага польскага пісьменніка і грамадскага дзеяча, які паходзіў з Пружаншчыны і быў суседам Гажычаў.
Пасля смерці мужа ў 1901 годзе ўступіла ў Згуртаванне Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і Назарэта (назарэтанак) пад імем Паўла. У 1908—1919 гадах старэйшая сястра ў Гродзенскім кляштары назарэтанак. Займалася сакральным жывапісам, вяла актыўную грамадскую і педагагічную дзейнасць. Падчас Першай сусветнай вайны звярнулася разам з ксяндзом Ф. Грынкевічам да акупацыйных улад за дазволам на адкрыццё жаночай гімназіі. Актыўна ўдзельнічала ў працы ПАВ[5].
Пахаваная на Фарных могілках побач з капліцай.
Марыя Гажыч на Вікісховішчы |